У Гародні ашуканцы ўзламалі некалькі старонак Укантакце і выкралі грошы



Сярод пацярпелых – шэсць чалавек. З іх банкаўскіх картак было знята 800 рублёў.

Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама, ашуканцы пісалі ад асобы уладальнікаў старонак Укантакце паведамленні іх знаёмым і на розных падставах высвятлялі рэквізіты банкаўскіх карт. Скарыстаўшыся атрыманай інфармацыяй, далей яны здымалі з карт даверлівых гарадзенцаў грошы.

У праваахоўных органах адзначылі, што часцей за ўсё ахвярамі падобных злачынстваў становяцца жанчыны, якія знаходзяцца ў адпачынку па дагляду за дзіцём.

За год на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Гародні адбылося 24 падобныя злачынствы, два з якіх удалося раскрыць.

ej.by