У Гародні да канца года завараць усе смеццяводы
У Гародні было прынятае рашэнне да 2017 года заварыць у жылых дамах усе смеццеправоды. Па ўсім горадзе цяпер смеццеводы ёсць у 652 шматкватэрных дамах, агулам іх больш за дзве тысячы. Аднак, большасць гараджанаў, а гэта амаль 63 адсоткі, адмовіліся ад гэтага падчас сходаў у жылых дамах . І ўсё ж такі 92 смеццеводы былі ліквідаваныя.
Што думаюць пра працэс заваркі смеццеправодаў гарадзенцы, яны адказалі пад час невялічкага апытання:
— Бяруць пакет, ставяць яго на прыступках, вецер яго раздувае і качае па ўсім двары, а дзеці раскідваць усё. Ну хіба так можна? Кажуць, што недзе там хочуць зрабіць асобную кропку для смецця, а дзе яе зробіш, калі побач дзіцячая пляцоўка. Таму я — супраць.
— Пры заварванні смеццяводаў толькі мінусы людзі выстаўляюць свае пакеты са смеццем за дзеверы, адразу не выкідаюць тое смецце ў кантэйнер, бо чакаюць нейкага моманту, калі напрыклад пойдуць у краму ці на працую І гэтае смецце выдае свой спецыфічны водар. Тут адны мінусы.
— Я за заварванне, бо ад іх пануе антысанітарыя.
Па новых пастановах, прынятых у 2015 годзе гарвыканкамам Гародні згоды на заварку смеццеправодаў ужо не патрабуецца і таму заварка ідзе хуткімі тэмпамі. Смецце, сабранае ў горадзе ў кантэйнерах, што стаяць каля кожнага пад’езду, звозіцца на сметнік за горадам, каля якога сёлета паўстане смеццеапрацоўчы завод.
Беларускае Радыё Рацыя
