У Гародні друкуюць ахоўныя экраны для медыкаў



Вытворчасць ахоўных пластыкавых экранаў з выкарыстаннем 3D-друку арганізавалі ў навукова-тэхналагічным парку Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, перадае БЕЛТА.

Ад з’яўлення ідэі да яе рэалізацыі прайшло некалькі дзён. Былі вырабленыя прататыпы, якія ўхвалілі медыкі. Цяпер заяўкі на ахоўныя экраны паступаюць з медустаноў усёй вобласці: попыт перавысіў тысячы асобнікаў.

Зараз у вытворчасці экранаў задзейнічаны чатыры 3D-друкаркі тэхнапарку, на якіх адліваюцца элементы мацавання. Сам экран вырабляецца па тэхналогіі лазернай рэзкі. Задзейнічаны ў гэтай працы і студэнты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота grsu.by