У Гародні каля тысячы медыкаў сталі ў ланцуг салідарнасці



Каля тысячы медыкаў у белых халатах сталі ў ланцуг салідарнасці каля медуніверсітэта ў Гародні, побач з радзільняй.

Яны трымаюць белыя кветкі, шарыкі і аркушы з надпісамі: „Мы супраць гвалту”, „Мы памятаем пра вашую дапамогу”, скандуюць: „Медыкі з народам”.

Удзельнікам акцыі сігналяць аўтамабілі.

belapan.by