У Гародні канвеер разгляду адміністрацыйных справаў



У Гародні ідзе канвеер разгляду адміністрацыйных справаў над удзельнікамі сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 29-га траўня. Паколькі затрыманыя знаходзяцца ў Менскім ізалятары, Васіль Баброўскі ды Уладзімір Навумік, то адміністрацыйныя справы разглядаліся гарадзенскім Ленінскім раённым судом Гародні праз скайп у будынку абласнога суда.

Ужо абвешчаны вырак Васілю Баброўскаму. Суддзя Руслан Гурын па двух пратаколах  прысудзіў 10 содняў арышту.

Кажа Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту:

– Былі, канешне, усе сведчанні міліцыянтаў не вельмі задавальняючыя. Усе хадайніцтвы абаронцы былі адмеценыя суддзёй, таму што справа патрабуе зварот у Ленінскі РАУС Гародні на дапрацоўку. Таму што вельмі шмат нестыковак. І вельмі дрэнна падрыхтаваныя матэрыялы справы.

Усе хадайніцтвы адваката Васіля Баброўскага былі адрынутыя суддзёй. Пакаранне Васіль Баброўскі павінен адбыць пасля вызвалення з менскага ізалятара. Таксама ў гэты час ідзе адміністрацыйны працэс над яшчэ адным абвінавачаным гарадзенцам – галоўным інжынерам „Гандальмаш” Уладзімірам Навумікам. Працэс вядзе суддзя Ларыса Барэль. Назіраюць за хадой судовых паседжанняў праваабаронцы Праваабарончага цэнтру „Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэту.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя