У Гародні кіроўца Mercedes збіў на пераходзе маладую маці з дзіцём



У Гародні кіроўца Mercedes не заўважыў і збіў на пешаходным пераходзе маці з маленькім дзіцём, паведамляе ДАІ Гарадзенскай вобласці.

У той час, калі справа ад аўтамабіля ішлі пешаходы, кіроўца сканцэнтраваў увагу на падзяляльнай паласе, чакаючы іх адтуль. Калі перавёў позірк на праезную частку, тармазіць было позна. 29-гадовую гараджанку шпіталізавалі. Дзіця не пацярпела.