У Гародні людзі выйшлі на акцыі пратэсту



Відавочцы паведамляюць пра затрыманні каля ГЦ «Карона». 

Каля ГЦ «Карона», што на Праспекце Касманаўтаў, сабралася каля ста чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. Людзі скандуюць: „Жыве Беларусь!”

У Гародні праходзяць акцыі пратэсту ў сувязі з патаемнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі. З 12 гадзін у цэнтр горада сцягнута міліцыя, шмат экіпажаў ДАІ, мікрааўтобусы з зацемненымі шыбамі.

Людзі збіраюцца ў ланцугі салідарнасці ў розных раёнах горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча