У Гародні міліцыянты ўрэзаліся ў мікрааўтобус



Інцыдэнт адбыўся 17 лютага а 10:44 на вуліцы Стэфана Баторыя ў Гародні: аўтамабіль аховы сутыкнуўся з мікрааўтобусам, піша AutoGrodno. Здарэнне зафіксавала камера назірання.

Аўтамабіль аховы спяшаўся на выклік і ехаў з уключанымі маячкамі. Калі ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, перад ім выехаў мікрааўтобус. Яго кіроўца ў апошні момант заўважыў мігалкі і пачаў перастройвацца ў правую паласу, але такі самы манеўр здзейсніў і міліцыянт. Адбылося сутыкненне.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

[manual_related_posts]