У Гародні на праспекце Купалы знішчаюць бярозавы гай



Дрэвы раслі тут больш за трыццаць год. І зараз у самую спякототу іх пачалі зразаць. Дрэвы ўжо вялікія і дапамагалі жыхарам бліжэйшых дамоў схавацца ад  спякоты.

Гэтым не задаволеныя мясцовыя жыхары. Расказвае адна з жыхарак Людміла:

– Навошта спільваць бярозы, каму яны перашкаджаюць?! Яны ж даюць кісларод і цень. Зараз тут будзе пекла. Не будзе нават дзе схавацца ні ад дажджу, ні ад сонца. Людзі, што вы робіце?! Горад і так ўжо без дрэваў голы! Я б зразумела, калі б вы што-небудзь пасадзілі. Але ў разгар лета вы нічога не пасадзіце. Навошты высякаць, калі нічога не зможаце пасадзіць?

Супрацоўнікі зеленгасу, што займаліся спільваннем дрэваў, адмовіліся каментаваць навошта яны гэта робяць.

Гарадзенскія біёлагі лічаць, што пасадку бярозы, якая выцягвае ваду з зямлі, лепш рабіць ранняй вясною ці ўвосені.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота myslo.ru