У Гародні пачаліся курсы «Мова нанова»



У Гародні ізноў, але на новым месцы, пачалі працу моўна-забаўляльныя курсы „Мова нанова Гародня”. Гэта ўжо пяты сезон працы курсаў.

Новыя і дасведчаныя курсанты на пачатку заняткаў пазнаёміліся адно з адным праз гульню, квіз, працы ў групе. Менавіта розныя падыходы, ад навучальных, забаў да сустрэчы з цікавымі беларускамоўнымі людзьмі і робіць „Мову нанова Гародня” паспяховым праектам. Кажа Інга Сакута:

За чатыры гады існавання курсаў мы бачым, што сюды прыходзяць розныя людзі. Хтосьці прыходзіць дзеля суполкі, хтосьці прыходзіць падцягнуць граматыку, таму сказаць, што гэта адназначна культурныя курсы або адназначна курсы, дзе можна навучыцца граматыцы, будзе памылкай. І напэўна мы стараемся, каб гэта была і культурная адукацыя, і граматыка, каб задаволіць патрэбы і тых, і тых. Думаю, што дзякуючы гэтаму акурат тая колькасць людзей стабільна чалавек 15.

Гасцямі курсаў былі аўтары кніжкі „Легенды (нетарой Гародні”, якая зявілася ў выдавецтве «ЮрсаПрынт». Вельмі захапляльная гутарка з гарадзенцамі, удзельнікамі курсаў паказала непрыхаваны інтарэс да гарадскіх легендаў. Пад імем аўтара кнігі Андрэя Павача ніхто з прысутных гісторыкаў падпісвацца не захацеў. А Андрэй Чарнякевіч разам Андрэем Вашкевічам расказалі некалькі легендаў па матывах прэзентаванай кнігі.

Некаторыя рэчы рэальна становяцца легендамі. Напрыклад, нядаўна я пачуў ад адной жанчыны-экскурсавода, што ў караля Аўгуста Панятоўскага было 365 жонак: на кожны дзень па жонцы. І я адразу падумаў, што, магчыма, гэта нарадзілася з легенды пра Аўгуста Другога, які, як падае Вікіпедыя, меў ад 250 да 350 з нечым дзяцей.

Кніжка „Легенды (нетарой Гародні” мае прысвячэнне памяці гарадзенскага краязнаўца Віктара Саяпіна. А наступныя заняткі курсаў будуць прысвечаны мапам, якія складае гарадзенскі сайт Hrodna.life.

Курсы праходзяць штопанядзелак у „Цэнтры гарадскога жыцця” на вуліцы Кірава, 3.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота і відэа аўтара