У Гародні пачаліся святочныя мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі



У Гародні пачаліся мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай вайне. 8-га траўня прайшлі акцыі па ўскладанні кветак да шэрагу мемарыяльных аб’ёктаў абласнога цэнтра. А 9-га траўня пройдзе ўскладанне кветак да магілы партызанаў і жаўнераў савецкага войска ў парку імя Яна Эмануэля Жылібера.

А 23-й гадзіне ў цэнтры прагучыць святочны салют. Ужо з’явілася папярэджанне на сайце Гарадзенскага выканаўчага камітэту, што вуліцы Дзяржынскага, Элізы Ажэшкі, пачатак вуліцы Максіма Горкага будуць перакрыты для транспарту ад 22-ой гадзіны вечара. Гарадзенскае тэлебачанне будзе весці трансляцыю анлайн на канале YouTube .

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня