У Гародні падатковая закрыла адзіны карцінг-клуб
З дапамогай кантрольнай закупкі падатковая інспекцыя па Ленінскім раёне Гародні высветліла, што мясцовы прадпрымальнік захоўваў і здаваў у арэнду карты, шлемы і пальчаткі без дакументаў, якія б пацвярджалі іх пакупку, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Гародзенскай вобласці.
Інспектары арыштавалі 17 картаў на суму 145,8 млн рублёў, а таксама 24 штукі шлемаў і пальчатак на 6,9 млн рублёў. Прадпрымальніку пагражае штраф да 50 базавых (9 млн рублёў), магчыма таксама канфіскацыя арыштаванага тавару. Матэрыялы праверкі скіраваныя ў эканамічны суд Гародзенскай вобласці, піша „Твой стыль„.
Таксама на работніка пункту пракату склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за продаж падарункавага сертыфіката без выкарыстання касавага апарата. Работніку пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь (300 тыс. – 9 млн рублёў).
