У Гародні памёр адзіны ў Беларусі наглядчык вежавага гадзінніка



Сумная навіна прыйшла з Гародні: памёр Іосіф Ясюкевіч, нязменны захавальнік найстарэйшага у Еўропе вежавага гадзінніка, размешчанага пад скляпеннямі гарадзенскага касцёла Святога Францыска Ксаверыя. Гадзіннік здзіўляе не толькі ўзростам, але і сваімі параметрамі – дыяметр цыферблата перавышае два з паловай метры, а даўжыня гадзіннай стрэлкі роўная метру.

Унікальны гадзіннік часоў сярэднявечча, чый узрост перавышае 500 гадоў, быў рэстаўраваны і цалкам адноўлены ў 1989 годзе. Гадзіннікавых спраў майстар Ясюкевіч вырабіў тады з металічных шайбаў дзве гіры, 70-кілаграмовая адказвае за ход механізму, а больш масіўная 150-кілаграмовая – прыводзіць у дзеянне ўстаноўку для бою гадзін: кожныя 15 хвілін над цэнтральнай часткай Гародні раздаецца звон.

І з таго часу штодня, на працягу 28 гадоў, у летнюю спёку і зімовую сцюжу, захавальнік гадзінніка падымаўся па вузкай вінтавой лесвіцы ў вежу касцёла на вышыню каля 60 метраў – амаль за тры дзесяцігоддзі 132 ступенькі былі вывучаны Язэпам Ясюкевіча да найменшай выбоіны і трэшчынкі.

Цяпер Іосіф Ясюкевіч сышоў у вечнасць, а справу яго жыцця працягнуць вучні.

sb.by

Фота grodnensis.by і hrodna.life