У Гародні прайшла прэзентацыя манаграфіі Янкі Трацяка



Пра выключную ролю каталіцкіх святароў Беларусі ў адстойванні інтарэсаў беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці гарадзенцы пачулі на прэзентацыі манаграфіі навукоўца Янкі Трацяка, якая выйшла з друку нядаўна.

Назва працы: Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы XX стагоддзя. Частка I. Друкаваныя выданні, пераклады тэалагічных тэкстаў, як навуковых, так і службовых паставілі беларускіх вернікаў у роўнай годнасці з суседнімі народамі менавіта дзякуючы святарам.

Пра манаграфію Янкі Трацяка кажа прафесар Алесь Смалянчук:

– Вельмі часта даводзіцца чуць на розных канферэнцыях і на розных сустрэчах меркаванне, што, калі каталік, то паляк, і да беларускага руху ніякіх адносінаў не мае. Але Янка Трацяк здолеў паказаць тут, здаецца, амаль 200 чалавек – прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, якія з той ці іншай прычыны, але вялі беларускую дзейнасць і спрабавалі ўвесці беларускую мову ў касцёлы. Разумелі, што каталікі-беларусы – гэта такая асобная частка парафіі, на якую трэба звяртаць увагу.

Падчас прэзентацыі манаграфіі прысутнічалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, гісторыкі-навукоўцы. Аўтар адказаў на пытанні слухачоў, а таксама паўдзельнічаў у сумеснай дыскусіі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя