У Гародні прайшоў справаздачны сход ТБМ
Выніковы справаздачны сход за 2016 год правяла Гарадзенская абласная Рада Таварыства беларускай мовы.
Найважнейшыя пытанні, якія цяпер стаяць перад сябрамі грамадскай арганізацыі – гэта падтрымка беларускіх школьных класаў і групаў дзіцячых садкоў. Па меркаванні Рады ТБМ, трывогу выклікае малая падпіска на газету „Наша Слова”.
Кажуць удзельнікі Рады Іван Буднік і Аляксей Пяткевіч:
– У вобласці атрымліваецца, ну як які год, недзе ад 150 да 200 было раней, цяпер недзе 150. Астатнія, напрыклад, Гомельская, Берасцейская і да 100 не дацягваюць – 50-80 экзэмпляраў, Магілёўская таксама.
– Калі Рада была, мы казалі, каб усе ведалі, што пытанне падпіскі вельмі вострае і балючае.
Яшчэ тэмай года быў лёс музея Васіля Быкава, які так і не атрымаў належнага памяшкання, як гарадскі музей.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня