У Гародні працягваецца прарубанне дзвярэй у старых камяніцах



Помнік архітэктуры, якія мае ахоўны статус, – будынак былой  тытунёвай фабрыкі Язэпа Шарашэўскага – атрымаў у фасадзе і з тарца дзве прарубленыя адтуліны пад дзверы, якіх не існавала ніколі. Фабрыка “Акцэнт”, якой належыць будынак, спадзяецца, што на гэтым месцы з’явіцца кавярня. Актывістка ініцыятывы “Варштат ідэй” Таццяна Касатая каментуе такую задуму наступным чынам:

–  Няма комплекснага падыходу да гісторыка-культурнай спадчыны і выкарыстання яе ў мэтах, якія б доўгачасова прыносілі прыбытак. Бо выбіванне дзвярэй і размяшчэнне там нейкага часовага офіса – гэта не прыбытак для Гародні ці гарадзенцаў, а часовы прыбытак. З галоўнага фасаду можна зрабіць вокны, якія там былі, але дзверы… Гэта не было б праблематычным са двара, дастаткова было б зрабіць добрую вывеску для гэтай установы – кафэ ці бара.

Ужо некалькі дзясяткаў дзвярных праёмаў у цэнтры Гародні прабіты ў розных помніках архітэктуры мінулага. Звароты ў Міністэрства культуры ад актывістаў “Варштата ідэй” так і не атрымалі чаканай рэакцыі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава