У Гародні прэзентавалі “Гарадскія Тактыкі”



У Гародні ў выставачным цэнтры “Фестывальны” прэзентавалі ўрбаністычнае выданне “Гарадскія Тактыкі”. Гэты нумар быў прысвечаны гістарычнаму цэнтру.

Пра яго адметнасць кажа рэдактар Зміцер Гаўрусік:

– Кажа пра тое, што неабходна для таго, каб захаваць спадчыну. І ў першую чаргу не забароны, а грамадскі розгалас, абмеркаванні, кансэнсус і камунікацыі .

Гэты нумар створаны ў партнёрстве з ICOMOS-Беларусь. І яго кіраўнік Сцяпан Стурэйка ўпэўнены, што у нумары ёсць матэрыялы людзей, што практычна падыходзяць да захавання спадчыны:

– У яго атрымалася сабраць матэрыялы ад людзей, якія здольныя да разважання пра спадчыну, пра новыя падыходы да яе, новыя ідэі. І яны не проста тэарэтыкі. А большасць з іх практыкі. Ініцыятывы з Віцебска, Берасця, Менска, якім сапраўды ўдаецца рэалізоўваць маштабныя праекты.

Кожны з гарадзенцаў, што прыйшоў на прэзентацыю, атрымаў нумар часопіса “Гарадскія Тактыкі” ў падарунак.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня