У Гародні пройдуць асветніцкія праваабарончыя мерапрыемствы



У Гародні Правабарончы цэнтр „Вясна” праводзіць шэраг мерапрыемстваў па тэме смяротнага пакарання. Ужо 26 га чэрвеня ў цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: Савецкая, дом 3, гарадзенцаў чакаюць выставы, дыскусіі, прэзентацыі.

Пра магчымасці кантактаў з арганізатарамі мерапрыемства ў Гародні кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:

— Можна напісаць па пытаннях, якія узнікаюць, прачытаць інфармацыю на нашым сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» і накіраваць, калі ўзнікнуць нейкія пытанні. І таксама цягам гэтых трох дзён задаваць пытанні праваабаронцам, якія прыедуць і будуць тут праводзіць гэтыя мерапрыемствы. Кіраўніком гэтага асветніцкага кірунку ў нашым цэнтры ёсць Андрэй Палуда. Ён займаецца ўжо даўно, змагаецца за мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Пакуль выніку чаканага, на жаль, няма, але ёсць плён у тым, што колькасць людзей, якія выступаюць за смяротнае пакаранне, змяншаецца.

Выстава будзе суправаджацца:

26.06.2018 — прэзентацыяй комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Пачатак у 18:00.

27.06.2018 — праглядам і абмеркаваннем сусветнавядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове). Пачатак у 18:00.

28.06.2018 — унікальнай экскурсіяй па выставе. Пачатак у 18:00.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя