У Гародні пяць няўрадавых арганізацыяў аб’ядналіся для сумеснай працы



Пагадненне падпісалі прадстаўнікі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, хрысціянскіх дэмакратаў , незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ды фонду імя Льва Сапегі.

Наважнейшым у гэтым пагадненні для дэмакратычных арганізацыяў – гэта сумесная праца для адстойванні правоў нашых суграмадзянаў.

IMG_4028

Кажа Мікола Баўсюк, старшыня абласной структуры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 – БХД занялося справай развіцця медыцынскага абслугоўвання. І вельмі много засталося пытанняў у Дзевятоўцы. Мы будзем дамагацца пабудовы там медыцынскіх установаў, бо там складаная сітуацыя – дамоў набудавалі, магазінаў набудавалі, а медыцынскіх установаў няма.

Падобныя пагадненні ствараюцца ў іншых гарадах Беларусі. Сярод накірункаў працы такіх аб’яднаных праэктаў: “сумесныя грамадскія кампаніі па мясцовых праблемах, уцягванне да грамадскай актыўнасці гарадзенцаў, ды выяўленне сярод іх лідараў “ – пазначана ў пагадненні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя