У Гародні ствараецца „ВелаПатруль”
У Гародні распачалося стварэнне валанцёрскай групы пад назвай „ВелаПатруль”. Гэтая ініцыятыва паўстае па задуме „ВелаГродна” і пошукавага атраду „ЦэнтрСпас” і дапаможа ў пошуку зніклых людзей.
“Ідэя па стварэнню такой пошукавай групы даўно лунала ў паветры”, – кажа прадстаўнік грамадскай арганізацыі “ВелаГродна” Юля Каляда:
– У час гарадскіх пошукаў, калі мала часу, калі трэба аглядзець вялікую тэрыторыю ў пошуку чалавека, бывае, што дзеці губляюцца, або старыя людзі, і калі трэба аглядзець некалькі раёнаў, то пешкі гэта складана зрабіць, на машыне гэта складана зрабіць – не паўсюль праедзеш. Ровар у гэтым плане дастаткова мабільны. І арыенціроўкі расклейваць па горадзе на ровары больш зручна.
Гарадзенскі пошукавы атрад “ЦентрСпас” стварыўся ў горадзе некалькі год таму і за гэты час ён дапамог знайсці ўжо не адзін дзесятак людзей. І па словах стваральнікаў роварнага патруля валантэры будзець працаваць яшчэ хутчэй і такіх чынам пошук будзе займаць меньш часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота t-styl.info
