У Гародні сёлета адкрыўся толькі адзін беларускі клас



Ён працуе ў сярэдняй школе № 32, Ленінскага раёна. Вынік пачатку навучальнага года сціплы. У яшчэ адной школе, №34, Кастрычніцкага раёна,  дзе традыцыйна навучаюцца дзеці па-беларуску набору беларускага класа не было. Кажа старшыня гарадзенскай абласной рады «Таварыства беларускай мовы» Алесь Крой:

— Калі летась набіраліся 2 беларускія класы, дык сёлета набралі адзін, але ён дасягнуў найвышэйшай лічбы, ужо двухзначнай: 10 чалавек, у школе №32. Школа добра працавала і была зацікаўлена, і аддзел адукацыі таксама. Была рэклама. Людзі ўжо ведалі, шмат гадоў мы таксама даём рэкламу, дапамагаем ім. Што тычыцца школы №34, дык там ніхто не вывучаў: у чым прычына таго, што бацькі не аддалі дзяцей. Там аніводнай заявы не было.

У Гародні пасля капітальнага рамонту вярнулася беларуская група ў 45 дзіцячы садок. Апрача гэтых школаў у гімназіях 10 і 7 навучаюцца па-беларуску тры і адзін навучэнцы адпаведна, якія маюць асобны беларускі маршрут у расейскіх класах.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя