У Гародні ў гуртку робататэхнікі дзецям прапаноўвалі марыхуану



Супрацоўнікі наркакантролю Гарадзенскай вобласці 4 кастрычніка затрымалі арганізатара гуртка робататэхнікі, які дзяліўся марыхуанай з непаўналетнімі навучэнцамі.

Паводле МУС, мужчына 1981 года нараджэння ўзначаліў гурток робататэхнікі, які „карыстаўся вялікай папулярнасцю”, але ў гуртку ён разам з навучэнцамі не толькі мадэляваў робатаў, але і ўжываў марыхуану.

Наркатычным сродкам мужчына дзяліўся прынамсі з траімі падлеткамі 14–16 гадоў, высветлілі праваахоўнікі. Яго затрымалі якраз у час курэння марыхуаны ў адным з памяшканняў, дзе ладзіліся заняткі.

Супраць мужчыны пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 328 КК, яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён пад вартай.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі