У Гародні ўключаць ацяпленне ў медустановах і дзіцячых садках
11 месяцаў таму
У сувязі з паніжэннем тэмпературы вонкавага паветра з 12 траўня дазволена ўключэнне сістэм ацяплення ў рэжыме прапальвання (пры неабходнасці) дзіцячых дашкольных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, гаворыцца на сайце Гроднаэнерга.
Уключэнне сістэм ацяплення выканана на падставе ліста Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 траўня 2020 г. № 01-01-31 / 2060 і тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі „Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі”, зацверджанага пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.