У Гародні ўпершыню адбыўся піўны фэст



Упершыню ў Гародні ў рамках “Еўрарэгіёна “Нёман” адбыўся піўны фэст. Першапачаткова розныя забавы ад арганізатараў зацікавілі мала гарадзенцаў. Пачатак мерапрыемства адбыўся а 12 дня, і яно цягнулася ажно дапозняга вечару.

Для большасці гарадзенцаў свята пакінула падвойную рэакцыю.

IMG_6631 rr

[Not a valid template]

Кажа наведвальнік шматлікіх піўных фэстаў гарадзенскі мастак Алесь Сураў: 

 – Гэта аднадзёнка, як ўсё, што ў нас робіцца. Як фестывалю сыру год таму. Гэта спроба забіць сумныя нашыя будні нейкімі фэстамі. Каля няма хлеба, дык хаця бы відаовішчаў. Ніякіх новых піваў няма… Усё тое, што ў крамах было, тое і стаіць. А фестываль робіцца для ўражанняў.

Прадстаўнікі чатырох дзяржаўных піўных кампаній Беларусі, якія дэманстравалі на свяце свае напоі адмовіліся даваць каментар Беларускаму Радыё Рацыя.

Свята скончылася позна ўночы канцэртам кавербэндаў.

Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота Савелія Малчанава