У Гародні з-за атручвання чадным газам патанула шасцікласніца



У панядзелак позна вечарам у рэанімацыю абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паступіла 12-гадовая дзяўчынка. Папярэдні дыягназ: стан пасляклінічнай смерці, патапленне, атручэнне чадным газам, паведамляе „Гродзенская праўда”.

Як аказалася, школьніца мылася ў ваннай, папярэдне уключыўшы газавую калонку. Як мяркуецца, атруцілася чадным газам, страціла прытомнасць і захлынулася. Работнікі хуткай дапамогі рэанімавалі дзіцяці і ў цяжкім стане шпіталізавалі яе. У аўторак школьніца памерла.

Спецыялісты мяркуюць, што да трагедыі магла прывесці недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і коміне газавага воданагравальніка ў ванным пакоі.