Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА



Каток рэпрэсіяў. Вольгу Гарбунову, якая абвясціла галадоўку пасля затрымання, перавялі ў СІЗА, паведаміла «Вясна». Гэта значыць, што ёй выставілі абвінавачанне. Вольга — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Яе затрымалі 9 лістапада паводле падазрэньня ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. У той жа дзень Гарбунова абʼявіла галадоўку.