У Гародні збіраюць подпісы за Белсат і іншыя незалежныя медыі



Зборы подпісаў за тэлеканал Белсат і за падтрымку іншых незалежных медыяў – Беларускага Радыё Рацыя, Хартыю 97  – працягваюцца гарадзенцамі. Асобна сабралі подпісы актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з Гародні. Зварот з подпісамі ўжо перададзены ў мясцовае генеральнае консульства Рэспублікі Польшча. Адзін са збіральнікаў подпісаў, Сяргей Верамеенка, кажа пра матывы гэтай акцыі.

– Чуў меркаванні, што Белсат мала глядзяць, – гэта няпраўда. Мае суседзі, якія маюць саталітарныя антэны, яны глядзяць Белсат. Практычна кожны, у каго ўсталяваная спадарожнікавая талерка, глядзіць Белсат. Таму што гэта крыніца незалежнай інфармацыі, гэта крыніца цікавай інфармацыі, тое, што там пабачыш, не пабачыш па БТ. Гэта рэальнае жыццё.

suscynski_zvarot-za-belsat-1

Фактычна з тэлевізійных каналаў Белсат – адзіная заслона расейскай імперскай прапагандзе ў такіх гарадах, як Гародня, ці Гарадзенская вобласць, – мяркуюць падпісанты гэтага звароту.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя