У Гародні зладзяць забег барадачоў і вусачоў



Праект “Жывая гісторыя” ў Гародні падрыхтаваў да Дня горада шэраг незвычайных акцый, каб зацікавіць гарадзенцаў і гасцей горада. Адна з іх – гэта забег людзей, якія носяць бароды і вусы. Распавядае кіраўнік праекта “Жывая Гісторыя” Сяргей Іваноў:

– Па-першае, гэта здаровы лад жыцця, па другое, гэта папулярызацыя барады, як такой. Вельмі прыемна бачыць хлопцаў, якія носяць бароды. Хочацца, каб гарадзенцы і госці ведалі, што горад святкуе цудоўную дату 888, таму і метраў у дыстанцыі будзе столькі ж.

Забег барадачоў і вусачоў адбудзецца ў межах святкаванняў Дня горада 14 верасня а 18-й гадзіне. Галоўныя ж святкаванні пройдуць 17 верасня, і пачнуцца са святочнага шэсця ад плошчы Леніна. У гэтым годзе мерапрыемства адбываецца пад дэвізам “Я люблю Гародню”.

14331095_1211788195549524_905148825_n

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня