У Гародні знайшлі павешаным былога АМАПаўца



Цела 21-гадовага мужчыны знайшлі павешаным у здымнай кватэры аднаго са шматпавярховікаў. Летась у верасні ён звольніўся з АМАПу, на момант здарэння быў беспрацоўным. Пра гэта піша блог s13.ru.

Жонка нябожчыка не можа да канца паверыць у версію суіцыду. У дзень трагедыі яна гаварыла з мужам за 2 гадзіны да смерці і не заўважыла нічога дзіўнага ў голасе або гутарцы. З ейных словаў, муж звольніўся з міліцыі па стане здароўя. Перад гэтым быў на бальнічным, у жніўні не прымаў удзелу ў падзеях на вуліцах Гародні. У міліцыі пацвердзілі, што нябожчык працаваў у атрадзе міліцыі асаблівага прызначэння да верасня. У сям’і нябожчыка засталася маленькая дачка.

Фота: ru.reporter.kg