У Гародні зніклі з продажу праязныя талоны. Чакаецца падаражэнне
Год таму
У Гародні ў кіёсках перапынены продаж праяздных талонаў на праезд у грамадскім транспарце. Прадаўцы спасылаюцца на тое, што будзе падаражэнне.
РР: Не падкажаце, чаму няма праязных талонаў?
– Падаражаюць. У інтэрнэце чытайце – падаражаюць. Ужо ў Менску падаражаў праезд.
РР: Скажыце, талонаў ужо не будзе сёння?
– Не. Будуць ужо па новым кошце. Наддрукуюць на талоны новую цану.
РР: Сёння будуць?
– Сёння не. Толькі заўтра.
Цяпер прадаўцы чакаюць пераштампаваных талонаў, якія магчыма трапяць у кіёскі ўжо заўтра. Кошт праезду ў транспарте яшчэ ранейшы – сарак капеек. З падаражэннем, якое мяркуецца, кошт у праезду ў тралейбусе і аўтобусе ў Гародні будзе імаверна сорак пяць капеек.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя