У Гародні з’явіўся музей заправачных калонак
Каля будынка «Гроднааблнафтапрадукта» па вуліцы Дзяржынскага зрабілі невялікі музей аўтазаправачных калонак пад адкрытым небам. Незвычайныя экспанаты ўсталявалі яшчэ 1,5 месяцы таму, але з-за прыпаркаваных аўтамабіляў іх амаль не было відаць з дарогі. Зараз паркоўку расчысцілі, каб кожны жадаючы мог пабачыць гэтую выставу. Пра экспазіцыю распавядае адзін з супрацоўнікаў “Гроднааблнафтапрадукта”:
– Гэта вельмі цікавая ідэя – выставіць аўтазаправачныя калонкі. Такія формы далучаюць нас да Еўропы, калі на вуліцы выстаўляюцца не толькі карціны і іншыя аб’екты сучаснага мастацтва, а таксама розныя незвычайныя рэчы.
Экспанаты выпускаліся з 1973 па 1991 год і ўжо даўно не выкарыстоўваюцца на АЗС. Каб зрабіць музей, калонкі давялося шукаць па калгасах вобласці.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава
