У Гародню сардэчна запрашаюць з дапамогай „Камунаркі”



Беларуская мова з’явілася на сувенірнай прадукцыі фабрыкі „Камунарка”. Выпушчаны набор шакаладак, прысвечаны архітэктурным помнікам Гародні. Ён пачаў прадавацца на вуліцы Савецкай у фірмовай краме „Камунаркі”. Беларускамоўны тавар карыстаецца попытам як у турыстаў, так і ў саміх гарадзенцаў. 

 

Кажа загадчыца крамы Ірына Семянчук:

– Гэта ўпершыню было выпушчана ў рамках бязвізавага рэжыму для замежных турыстаў, літаральна напачатку лета запусцілі гэтую прадукцыю – набор шакаладак “Сардэчна запрашаем у Гродна”, з відамі гарадзенскіх архітэктурных помнікаў. Упершыню такое. І турысты набываюць, і жыхары горада, якія едуць кудысьці за мяжу, або проста ў госці ў іншыя гарады. Турыстаў у Гародні апошнім часам стала значна больш, таму гэтая прадукцыя ўсё ж разлічана пераважна для іх.

Цікава, што набор з чатырох шакаладак утрымлівае апрача асноўнай, беларускай, таксама польскую, расейскую і літоўскую мовы на паасобных шакаладках.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара