У Германіі з’явіўся трэці пол



Вярхоўны суд Германіі пастанавіў, што ў сведчаннях аб нараджэнні павінна з’явіцца графа „трэці пол”.

Такім чынам, Нямеччына стала першай еўрапейскай краінай, дзе ў інтэрсэксуалаў з’явілася дадатковая магчымасць самаідэнтыфікацыі, акрамя мужчынскага і жаночага палоў.

Мяркуецца, што трэці пол у дакументах будзе пазначаны альбо як „інтэр”, альбо як „іншы”.

Верагодна, што да канца 2018 года норму распаўсюдзяць на ўсё заканадаўства.

Інтерсэксуаламі лічацца людзі, якія валодаюць і мужчынскімі, і жаночымі палавымі прыкметамі. Па дадзеных ААН, гэта сустракаецца прыкладна ў 1,7% насельніцтва Зямлі.

На афіцыйным узроўні інтэрсэксуалы прызнаныя як асобная гендэрная катэгорыя ў Аўстраліі, Індыі, Новай Зеландыі, Непале і ЗША, дзе ў мінулым годзе выдалі першае пасведчанне аб нараджэнні з адзнакай аб інтэрсэксуальнасці.

bbc.com