У Глыбокім 29 сакавіка правялі вучэбную трывогу
Год таму
Правяралася, як спрацуюць экстранныя службы пры ўзнікненні пазаштатнай сітуацыі ў гандлёвым цэнтры “Арбіта”.
Была арганізаваная эвакуацыя пакупнікоў і супрацоўнікаў цэнтра. Пажарнікі хутка справіліся з узніклым “узгараннем”.
Дадзеная праверка звязаная з даручэннем кіраўніка краіны праверыць гатоўнасць экстранных службаў да дзеянняў пры надзвычайных здарэннях у вялікіх гандлёвых цэнтрах, каб пазбегнуць сітуацыі, якая здарылася ў расійскім Кемераве.
Нагадаем, пры пажары, які ўзнік у гандлёвым цэнтры там загінула некалькі дзясяткаў чалавек, большасць з іх – дзеці.