У Глыбокім разбураецца жылы дом – улады не рэагуюць



Пад развалінамі свайго двухпавярховага дома баяцца апынуцца жыхары №21 па вуліцы Садовай, што ў Глыбокім. Там жывуць дзве сям’і, у адных кватэра – прыватызаваная, у іншых – не.

Сам дом знаходзіцца на балансе кансервавага завода, які амаль – банкрут. У доме разбураецца цагляная сцяна, працякае дах і паўсюль цвіль.

Жыхары звярталіся да старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алега Морхата з просьбай пасадзейнічаць у рамонце дома, але атрымалі абяцанні на паперы і шквал адмоўных эмоцый у свой адрас на асабістым прыёме:

– Цэгла пачала крышыцца, увесну там з вуліцы гэтая цэгла ўжо падала, я баялася, што калі-небудзь цэглай прыб’е. Я нават агарод не садзіла ў гэтым годзе таму, што думала, што будуць рамантаваць. Ад красавіка адпіскі і ніхто нічога не зрабіў.

– Тры гады дах цячэ. Тры гады жывем у адной маленькай спальні – 1,70 на 2,20, а кухня ўвогуле згніла цалкам.

– Тут паспаць у такой вільгаці, тут на сухоты можна захварэць.

Паводле жыхароў, поўнасцю за свой кошт зрабіць рамонт яны не могуць. “Што будзе далей, – страшна падумаць”, – кажуць людзі. І спадзяюцца на тое, што толькі праз СМІ ўлады іх пачуюць і вырашаць пытанне з рамонтам дома.

dom_prablema_5

Беларускае Радыё Рацыя