У «голай акцыі» мастака крыміналу не пабачылі



Міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу супраць мастака Аляксея Кузьміча, на якога напісалі скаргу за «голую акцыю» 3 кастрычніка. Сёння Кузьміч апублікаваў на Facebook фота пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Цяпер, мяркуючы па пратаколе, яго вінавацяць у «дробным хуліганстве», за што могуць аштрафаваць.

Аляксея Кузьміча вінавацяць у яўнай непавазе да грамадства, але мастак сцвярджае, што ніякага злога намеру адносна грамадства ня меў: пытанні ў яго выключна да сістэмы культуры ў Беларусі і, у прыватнасці, да Міністэрства культуры і падуладных яму інстытутаў.

Па звестках Кузьміча, суд будзе прыкладна праз два тыдні. У судзе яго мае прадстаўляць адвакат Сяргей Зікрацкі, справу вядзе той жа следчы Тупкоў.

Паводле радыё „Свабода”

[manual_related_posts]