У Гомелі адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага
19 гадоў таму
У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па артыкуле «Экстрэмізм».
Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну. Праваабаронцам «Вясны» вядома ўжо пра як мінімум 8 затрыманых жыхароў Гомеля 25 кастрычніка.
