Гомельскі суд спыніў справу па дэкрэце аб дармаедах



Больш за 250 чалавек прыйшло на суд да Аляксандра Сямёнава, які судзіцца супраць так званага дэкрэта аб дармаедах. Прыйсці на пасяджэнне заклікалі падчас шматлюднага маршу незадаволеных беларусаў 19 лютага.

16.45

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў судовую справу, паколькі пытанне канстытуцыйнасці дэкрэта не падпадае пад кампетэнцыю раённага суда. Гэта можа вырашаць толькі Канстытуцыйны суд.

16.30

Прысутныя чакаюць на рашэнне суда.

16.08

Абвешчаны перапынак. Людзі працягваюць падыходзіць да будынка суда. Гучаць патрабаванні аб праве на свабоду слова.

16.07

Паводле падатковай інспекцыі, дэкрэт прадпісвае абавязковы збор на дзяржвыдаткі, а не прымусовую работу. Паводле падатковай інспекцыі, дэкрэт прадпісвае абавязковы збор на дзяржвыдаткі, а не прымусовую работу.

15.40

Тыя, каму не хапіла месца ў залі суда, гучна на вуліцы скандуюць: «Лукашэнка, сыходзь!». А таксама і пляскаюць у далоні.

15:20

Заля суда Цэнтральнага раёна не ўмясціла ўсіх ахвотных. Юрыст незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка хадайнічаў, каб выдзелілі большую залю, каб маглі змясціцца ўсе прысутныя. Аднак суд не задаволіў просьбу праваабаронцы. У выніку на ганку суда ўтварыўся імправізаваны мітынг: людзі скардзяцца на жыццё, на ўлады.

У залі суда гэтым разам прысутнічаюць таксама і журналісты дзяржаўных СМІ.

Гамяльчук Аляксандр Сямёнаў прайшоў са скаргамі раённую і абласную падатковыя інспекцыі. Цяпер ён праз суд спрабуе давесці свой удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а таксама дамагчыся неўжывання ў дачыненні да яго палажэнняў Дэкрэта №3.

Беларускае Радыё Рацыя