У Гомелі будуць судзіць незалежнага журналіста



Гомельскага журналіста-фрылансера вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Начальнік  аддзела грамадскага правапарадку і прафілактыкі РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля Віктар Сцепаненка склаў адпаведны пратакол. Падставай сталі відэаздымкі для «Белсата», пазней на сайце тэлеканала выйшаў матэрыял пад назвай «За забітае дзіця пакаралі педагогаў ды медыкаў”, – кажа Кастусь Жукоўскі.

– Складзены пратакол за тое, што я збіраў інфармацыю і яе пасля паказалі на канале «Белсат». Гэтая справа ўзрушыла ўсю Беларусь. Дзіця забілі бацькі і пакінулі ў калысцы, дзе яно 8 месяцаў ляжала мёртвае. А пасля Міністэрства адукацыі прымусіла маладых настаўніц шукаць гэтых бацькоў.

Як стала вядома сёння, 2 красавіка а палове на  15-ю Кастуся Жукоўскага чакаюць у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Журналіст упэўнены, што ён не парушаў заканадаўства, таму што асноўны закон краіны – Канстытуцыя, гарантуе грамадзянам Беларусі права на збор і распаўсюд інфармацыі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]