У Гомелі ліквідаваны дабрачынны фонд „Разам тут”



Увайшла ў дзеянне пастанова Гомельскага абласнога суда аб ліквідацыі мясцовага дабрачыннага фонду „Разам тут”, паведамляе „Гомельская праўда” ў пятніцу.

Мэтай фонду было садзейнічанне ў вырашэнні праблем сацыяльнай ізаляцыі і адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аднак ён „адхіляўся ад сваёй мэты і прадмета дзейнасці, не адзін раз груба парушыў закон і ўласны статут”, расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама.

Прычынай ліквідацыі стала тое, што дырэктар „Разам тут” Андрэй Бардухаеў-Арол у жніўні мінулага года размяшчаў палітычныя паведамленні і рэпосты ў сацыяльных сетках фонду.

Фота: flagstok.info