У Гомелі маліліся на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій



Гомельскія католікі маліліся на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Малітва прайшла ля крыжа, пастаўленага ў 90-х гадах на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Крыж стаіць на 9 кіламетры шашы Гомель — Чарнігаў.

Па сведчаннях гісторыкаў і мясцовых жыхароў, у некалькіх месцах абапал шашы супрацоўнікі НКУС масава расстрэльвалі людзей. 2 лістапада каля крыжа традыцыйна моляцца католікі.

«Важна захоўваць памяць пра тыя падзеі. Яшчэ не ўсё зразумела і высветлена, але гісторыя ўсё паставіць на свае месцы. Нам, хрысціянам, варта маліцца і за ахвяраў, і за тых, хто іх забіў», — прамовіў ксёндз Юры Варонка. У набажэнстве таксама бралі ўдзел біскуп Казімір Вялікаселец і адзіны ў Беларусі святар з Афрыкі айцец Майкл.