У Гомелі настаўніцу падазраюць у здзяйсненні забойства мужа-бізнесмена



У Савецкім раёне Гомеля 14 верасня дарослая дачка знайшла па месцы жыхарства бацькоў труп свайго 51-гадовага бацьку з нажавымі раненнямі. Па падазрэнні ва ўчыненні забойства мужчыны затрыманая 50-гадовая жонка загінулага.

Распачатая крымінальная справа па арт. 139 КК Беларусі, вядзецца следства, высвятляюцца абставіны здарэння і матыў злачынства, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, забіты быў бізнесменам, дырэктарам прыватнай фірмы, а яго жонка працуе настаўніцай у школе.

belapan.by