У Гомелі не адбылася акцыя памяці каля чарнобыльскай капліцы



Упершыню ў Гомелі адмовіліся ад ускладання кветак да чарнобыльскай каплічкі з палітычных прычынаў.

Пра гэта распавёў палітык Васіль Палякоў. На ягоную думку, любая вулічная актыўнасць цяпер скончылася б затрыманнямі.

– З 2008 года ладзіліся акцыі ў Піянерскім скверы каля чарнобыльскай капліцы. Там спыняліся, запальвалі знічы, ускладалі кветкі, прыкладна гадзіну адбывалася такая маўклівая акцыя памяці Чарнобыльскай катастрофы. У сённяшняй сітуацыі гэта ўжо іншая гісторыя. І тут адразу, як толькі першыя актывісты з’явіліся б у скверы, я думаю, пачаліся б затрыманні.

Найбольш пацярпелым ад радыяцыі рэгіёнам Беларусі з’яўляецца Гомельшчына. Тут пражывае больш за мільён чалавек, а забруджана да 70% тэрыторыі. У вобласці не засталося ніводнага адміністрацыйнага раёна, лясы якога не пацярпелі б ад радыёактыўнага забруджвання.

Беларускае Радыё Рацыя