У Гомелі пачаў дзейнічаць камітэт руху «За адмену Дэкрэта №3»



У Гомелі пачаў дзейнічаць камітэт руху «За адмену Дэкрэта №3». Новая структура створаная на базе аргкамітэта па правядзенні гомельскага «Марша недармаедаў».

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў заяўляе, што калі ўлады ў бліжэйшы час не пойдуць на скасаванне альбо ўвядзенне мараторыя на дзеянне так званага Дэкрэта «Аб дармаедстве», то ў Беларусі адбудзецца шмат акцый пратэсту.

— Наступная акцыя, калі Дэкрэт не будзе адменены, запланаваная на 25 сакавіка 2017 года. Яны вымушаныя пайсці на саступкі і яны вымушаныя зрабіць гэта да 15 сакавіка, бо калі яны гэтага не зробяць, то ў Менску 15 сакавіка будзе нашмат больш людзей чым было да гэтага.

У заяве гомельскага камітэта руху «За адмену Дэкрэту №3» адзначаецца, што акцыі пратэсту супраць прыгонніцкага акта — агульная справа ўсіх грамадзян Беларусі. Прадстаўнікі гомельскай дэмакратычнай кааліцыі адкрытыя да супрацы з усімі неабыякавымі людзьмі і грамадскімі сіламі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель