У Гомелі паставілі помнік братам Лізюковым



У Гомелі на афіцыйны Дзень незалежнасці адбудзецца адкрыццё помніка, які неадназначна ўспрынялі жыхары горада. На пляцоўцы каля Абласной бібліятэкі ўжо ўсталяваны помнік на пастаменце тром братам Лізюковым – усе яны загінулі ў гады ІІ Сусветнай вайны. Ад вачэй мінакоў новы помнік пакуль што прыхаваны белай тканінай да моманту адкрыцця.

Урбаніст і архітэктар Сяргей Ляпін звяртае ўвагу на тое, што канцэпцыя і каштарыс помніка асабліва не ўзгадняліся з грамадскасцю і экспертнымі коламі, ад чаго пацярпела мастацкая якасць прадукта:

– Cучасны помнік не павінен уражваць сваёй манументальнасцю, ён павінен выклікаць суперажыванне, таму ў такім фармаце помнік аказаўся не вельмі добрым. Гэта ўсё савецкая, вельмі архаічная школа. Ёсць таксама праблема такая, што гарадскія ўлады вельмі вялікую ўвагу надаюць некалькім цэнтральным вуліцам, а на перыферыі застаецца абсалютна не параднай, а часам і занядбаны.

Аляксандр і Пётр Лізюковы – афіцэры Чырвонай арміі, Героі Савецкага Саюза, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. Іх старэйшы брат Яўген быў адным з кіраўнікоў савецкай партызанкі на Меншчыне. Усе трое братоў нарадзіліся ў Гомелі.

Беларускае Радыё Рацыя