У Гомелі перакрылі вуліцу ў гадзіну пік з-за падазронага пакета



У Гомелі з-за падарзронага пакета перакрылі вуліцу ў гадзіну пік.

Прыблізна ў 17.40 па беларускім часе ля філіі цэнтральнай гарадской паліклінікі №8 па вуліцы Багданава быў паралізаваны рух пешаходаў і транспарта.

На месца здарэння імгненна прыехала пажарная машына, брыгада хуткай дапамогі і міліцыя. Супрацоўнікі ДАІ перанакіроўвалі аўтамабілі ў аб’езд вуліцы Багданава. Па прыбыцці сапёраў выявілася, што прычынай пярэпалаху стаў забыты кімсьці пакет з асабістымі рэчамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель