У Гомелі прадстаўнікі „Белай Русі” канкуруюць паміж сабой



У Гомелі прадстаўнікі арганізацыі „Белая Русь” канкуруюць паміж сабой. Як распавёў назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктар Адзіночанка, на Пушкінскай выбарчай акрузе №18 з трох кандыдатаў у дэпутаты два прадстаўляюць адно аб’яднанне:

– Галіна Цярэшчанка ўзначальвае абласную арганізацыю „Белай Русі”, і таксама з’яўляецца дэпутатам. Ёсць кандыдат ад „Справядлівага свету”, і ёсць кандыдат Ляоненка Лілія Анатольеўна. Яна працуе на фабрыцы «Труд» намеснікам галоўнага бугалтара. Яна ўзначальвае арганізацыю „Белай Русі” ў сябе на прадпрыемстве.

Галіну Цярэшчанку называюць асноўным кандыдатам ад уладаў па Пушкінскай выбарчай акрузе. У траўні 2017 года яе паўторна і адзінагалосна абралі старшынёй абласной арганізацыі аб’яднання „Белая Русь”. Акрамя таго, яна з’яўляецца дырэктарам Гомельскага філіяла РУП „Белпошта”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель