У Гомелі п’яная кампанія ўчыніла разбойны напад на краму



7 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне ад дырэктара крамы, што ў гомельскім мікрараёне Энергетыкаў. Трое невядомых у стане алкагольнага ап’янення скралі чатыры бутэлькі гарэлкі. Работнікі крамы пастараліся перашкодзіць зламыснікам — ахоўнік дагнаў аднаго з іх і забраў бутэльку спіртнога. Іншы налётчык, дастаўшы з кішэні нож, стаў пагражаць супрацоўніку аховы крамы. Убачыўшы халодную зброю, мужчына выклікаў міліцыю, а разбойнікі тым часам уцяклі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, аператыўнікі Савецкага РАУС сумесна з групай затрымання дэпартамента аховы праз 40 хвілін знайшлі ўсіх удзельнікаў злачынства. Бутэльку выкрадзенай гарэлкі зламыснікі ўжо паспелі выпіць. Астатняе выкрадзенае было канфіскавана разам з магнітнымі замкамі, якія выкарыстоўваюцца для абароны тавара ад крадзяжу.

Налётчыкі — двое жыхароў аграгарадка Урыцкае: непрацуючы, раней судзімы за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання 1980 года нараджэння i непрацуючы 1981 года нараджэння. Таксама затрыманы непрацуючы, раней судзімы за крадзеж гамяльчанін 1986 года нараджэння.

Распачата справа па ч. 2 арт. 207 КК (разбой).

belapan.by