У Гомелі – рэкордная колькасць затрыманых



У ізалятарах абласнога цэнтра могуць знаходзіцца да 700 чалавек – удзельнікаў акцый пратэсту, якія праходзілі на галоўных вуліцах і плошчах горада над Сожам цягам трох вечароў пасля выбараў.

Бацькі затрыманых шукаюць сваіх дзяцей у гарадскіх вязніцах:

– Я абсалютна не веру, што гэтае галасаванне было сумленным. Я абсалютна ўпэўненая, што перамагла на выбарах Ціханоўская. Я патрабую, каб майго сына вызвалілі, як і многіх іншых вязняў, якіх нізашто забралі, пасадзілі і цяпер трымаюць у вязніцы падвяргаючы небяспецы ў перыяд каронавіруса.

У дадзены момант вядома, што праз запоўненасць гомельскіх турмаў пратэстоўцаў перавозяць у ізалятары Брагіна, Хойнікаў і нават Калінкавічаў.

Беларускае Радыё Рацыя