У Гомелі вызначылі пераможцаў конкурсу журналістаў да 100-годдзя БНР



Такім чынам сябры гомельскай філіі далучыліся да святкаванняў адметнай даты. Працы прымаліся ў пяці намінацыях: артыкулы, нарысы, фотарэпартажы, тэлесюжэты і радыёперадачы. Журналістка Марыя Шыманоўская ўсцешаная, што журналісты адгукнуліся на ўдзел у конкурсе.

Такі розгалас гэтая тэма атрымала ў журналістаў, што яны даслалі на наш конкурс столькі цікавых матэрыялаў, паднялі такія цікавыя тэмы. І добра было б, каб усё гэта было выдадзена і дайшло да шырокіх мас народу. Бо адукацыйную значнасць матэрыялаў, якія тут прагучалі, перабольшыць немагчыма.

У конкурсе ўдзельнічалі працы ад журналістаў з усёй Беларусі. Імёны пераможцаў будуць названыя на з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, які пройдзе ў красавіку.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель